Кастало́м лекавы, сабачы язык, шалянец (Cynoglossum officinale) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назва

Касталом лекавы, касталомАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888., сабачы языкЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924., багун, касталом, касталомнік Ботанический словарь, Спб, 1878.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., шалянец.

Батанічнае апісанне

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 35—100 см. Карэнішча тоўстае, верацёнападобнай формы, цёмнае. Сцяблы нешматлікія, прамастойныя, апушаныя, разгалінаваныя ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, ланцэтнай формы, з суцэльным краем і завостранай верхавінкай, апушанае, знізу амаль лямцавае. Прыкаранёвае лісце звужаецца ў доўгі чаранок, верхняе — больш дробнае і сядзячае. Кветкі паніклыя, бруднага цёмна-чырвонага колеру, на доўгіх кветаножках, у завітках, сабраных у мяцёлчатыя суквецці. Плод — чатырохарэшак. Арэшкі яйцападобнай формы, даўжынёй 5—7 мм, з кручкападобнымі шыпамі

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від раслін. Натуралізаваўся на тэрыторыі ЗША і КанадыGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна. Расце на сухіх лугах, камяністых россыпах, у стэпу, парках, садах і агародах, па берагах вадаёмаў, у ярах, каля дарог і на чыгуначных насыпах, на пустках, засмечаных месцах. Цвіце ў чэрвені—жніўні.

Выкарыстанне Лекавая і меданосная расліна. Сок расліны і адвар кораня мае ратыцыдныя і інсектыцыдныя ўласцівасці і выкарыстоўваецца для знішчэння грызуноў і насякомых. З каранёў магчыма атрымаць чырвоную фарбу.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе