Аперацыя «Непахісная рашучасць» () — ваенная аперацыя ўзброеных сіл ЗША і іх саюзнікаў супраць міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Фінансавае, разведвальнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і палітычную падтрымку аперацыі ажыццяўлялі больш за 20 краін. За першы год для правядзення аперацыі кааліцыя выдаткавала больш за 3 млрд долараў.

Ход аперацыі Аперацыя пачалася 8 жніўня 2014 года з авіяўдараў. У адпаведнасці са справаздачай міністэрства абароны ЗША за перыяд 2014—2015 гады ў нанясенні авіяцыйных удараў былі задзейнічаны ВПС ЗША, Аўстраліі, Канады, Даніі, Францыі, Іарданіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Бахрэйна, Саудаўскай Аравіі і ААЭ. Акрамя гэтага ў знішчэнні інфраструктуры ісламістаў прыцягваліся караблі ВМС ЗША, разгорнутыя ў акваторыі Чырвонага мора і Персідскага заліваВойна против «Исламского государства» в цифрах // Русская служба BBC,16 февраля 2015.

Па дадзеных на 20 жніўня 2015 года было праведзена 6 228 авіяўдараў, з якіх 3 847 прыйшліся на тэрыторыю Ірака, a 2 381 — па тэрыторыі Сірыі. Па дадзеных на 7 жніўня 2015 года, было знішчана больш за 10 тысяч мэтаў, з якіх 119 танкаў, 340 лёгкіх грузавікоў HMMWV, 2 577 агнявых пазіцый і т. д. Поўны кошт аперацыі да 31 ліпеня 2015 года дасягнуў 3,5 млрд долараў, што ў сярэднім складае 9,8 млн долараў у дзень на працягу 357 дзён аперацыі. З амерыканскіх эсмінцаў па аб’ектах тэрарыстаў былі выпушчаны 47 крылатых ракет.

5 лютага 2018 года ЗША пачалі вывад войск з Ірака, аднак некаторая частка кантынгенту (5 000 чалавек) засталася.

4 мая 2018 гадоў у рамках аперацыі «Непахісная рашучасць» самалёты з авіяносца ЗША «Гары Трумэн», які знаходзіліся ў Міжземным морыСША наносят удары по целям в Сирии с авианосца, нанеслі ўдары па тэрарыстах «Ісламскай дзяржавы» ў СірыіС авианосца США «Гарри Трумэн» нанесли удары по террористам в Сирии.

5 студзеня 2020 года, пасля абвастрэння амерыкана-іранскага канфлікту, іракскі парламент прагаласаваў за вывад замежных войск з краіны. Аднак амерыканскі прэзідэнт Д. Трамп адмовіўся выводзіць ваенныя кантынгенты, пакуль Ірак не заплаціць за пабудаваныя амерыканцамі базы, у адваротным выпадкі на краіну будуць накладзеныя магутныя санкцыі.

Авіяцыя ЗША: В-1В, F-15E, F-16A, F-22A, F/A-18, AV-8B, KC-135R, RC-135 Аўстралія: F/A-18 Бельгія: F-16А Канада: CF-18А Данія: F-16A Францыя: Рафаль, KC-135FR, Атлантыка-2 Нідэрланды: F-16A Вялікабрытанія: RC-135W, Тарнада GR4, Вояджэр КС2 / 3 Бахрэйн: F-16A Саудаўская Аравія: F-15S ААЭ: Міраж, F-16A

Назва аперацыі Афіцыйная назва аперацыі была дадзена толькі праз два месяцы пасля яе пачатку. Прадстаўнікі камандавання ўзброеных сіл ЗША заявілі: «назва аперацыі заклікана адлюстраваць сабой непахісную рашучасць і глыбокую прыхільнасць ЗША і краін-партнёраў у рэгіёне, а таксама ва ўсім свеце да знішчэння тэрарыстычнай групоўкі ІДІЛ і ліквідацыі пагрозы, якую яна прадстаўляе для Іраку, рэгіёна і ўсёй сусветнай супольнасці».

Крытыка Расійскі палітолаг Аляксандр Храмчыхін вельмі скептычна ацэньваў намаганні міжнароднай кааліцыі пры правядзенні аперацыі «Непахісная рашучасць». Паводле яго, мэта аперацыі «Непахісная рашучасць» — не разграміць «халіфат», а выціснуць яго з Ірака ў Сірыю.

Заўвагі

Спасылкі

Катэгорыя:Вайна супраць тэрарызму Катэгорыя:Паветраныя бітвы і аперацыі Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа