Анто́ні Бо́кун (нар. 1973, Мінск) — пастар мінскай пяцідзясятніцкай царквы «Ян Прадвеснік». У 2016 годзе пераклаў Новы Запавет і Прыповесці на беларускую мову.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску ў каталіцкай сям’і. Хадзіў у касцёл на Залатой Горцы. Скончыў 20-ю мінскую школу (1980—1990), хімічны факультэт БДУ (1995), збіраўся стаць езуітам. У сярэдзіне 1990-х гадоў узначальваў Задзіночанне беларускіх студэнтаў. З 1999 года пастар мінскай пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік».

Жанаты, мае двух сыноў — Адама і Язэпа, а таксама дачку — Эстэр.

У 2007 годзе Антоні Бокун аштрафаваны на 620 тысяч беларускіх рублёў (215 еўра) «за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — набажэнства, якое ладзілася ў яго ўласным доме. 4 чэрвеня 2007 года паводле аналагічнага абвінавачвання быў арыштаваны на трое сутак.

Творчасць

Удзельнічаў у выданні «Расейска-беларускага хімічнага слоўніка» (1993).

З 1996 года працаваў над выданнем перакладу Бібліі, зробленага Уладзіславам ЧарняўскімЯкі будзе лёс перакладу Бібліі айца Ўладыслава Чарняўскага? // Радыё Свабода (29 снежня 2001). Быў рэдактарам выдання Новага Запавету ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага (Мінск, 1999) і Пяцікніжжа (Мінск, 2002). Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання Новага Запавету (Мінск, 2003) і поўнай Бібліі (Мінск, 2012), падрыхтаваных Біблейскім таварыствам у Рэспубліцы Беларусь на падставе рукапісаў Чарняўскага, а таксама ў выданні аўдыяверсіі «Новага Запавету» у перакладзе Чарняўскага (Мінск, 2010). У 2016 годзе выдаў пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыповесцяў, зроблены з арыгінальных моўДа 500-годдзя беларускай Бібліі: новы пераклад Новага Запавету і Прыпавесцяў // budzma.by (29.02.2016).

Аўтар кнігі «Залаты Век Беларусі», а таксама шэрагу артыкулаў, прысвечаных гісторыі пратэстантызму ў Беларусі. Удзельнічаў у перавыданні Катэхізіса 1562 года (Мінск, 2005)Катэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. Мінск, 2005..

У пачатку 2023 года Антоній Бокун скончыў пераклад Святога Пісання са старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай моў, Біблія была выкладзена ў Інтэрнэт. У канцы 2023 года Біблія ў перакладзе на беларускую мову выйшла з друку. У выданне ўвайшлі толькі кананічныя кнігі Старога Запавета.

Спасылкі Он-лайн канферэнцыя і біяграфія Антонія Бокуна Профіль У Кантакце

Катэгорыя:Постаці беларускага пратэстанцтва Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1973 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Пратэстанцкія святары