Абу Махдзі аль-Мухандзіс (; ) — іракскі і іранскі палітычны і ваенны дзеяч. На момант гібелі займаў пасаду намесніка кіраўніка кааліцыі Сіл народнай мабілізацыі, якая ўдзельнічала ў баявых дзеяннях супраць ІДІЛ. Па некаторых звестках, меў цесныя сувязі з Сіламі «Кудс», якія ўваходзяць у склад узброеных сіл Ірана. З’яўляўся камандзірам шыіцкага апалчэння «Катаіб Хезбала», а да гэтага супрацоўнічаў з Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі супраць рэжыму Садама Хусейна.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1954 года ў акрузе Абу-эль-Хасіб, мухафаза Басра, Ірак. Яго бацька быў грамадзянінам Ірака, маці — грамадзянкай Ірана. У 1977 годзе скончыў навучанне ў ВНУ, атрымаўшы дыплом інжынера, і ў тым жа годзе ўступіў у шыіцкай партыю Дава, якая выступала супраць урада баасістаў. Пасля таго, як Садам Хусейн забараніў дзейнасць партыі Дава, Абу Махдзі Аль-Мухандзіс у 1979 годзе ўцёк праз мяжу ў іранскі горад Ахваз, дзе быў створаны лагер для падрыхтоўкі іракскіх дысідэнтаў з мэтай зрынуць існы рэжым. У 1983 годзе разам з Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі арганізоўваў у Кувейце атакі на пасольствы краін, якія падтрымлівалі Ірак у Ірана-іракскай вайне. У снежні збег у Іран праз некалькі гадзін пасля выбухаў бомбаў у пасольствах ЗША і Францыі ў Кувейце. Пазней быў завочна асуджаны і прысуджаны да смяротнага пакарання судом у Кувейце за арганізацыю тэрарыстычных актаў. Пасяліўся ў Іране, ажаніўся з мясцовай жанчынай, атрымаў іранскае грамадзянства. Пазней быў прызначаны ваенным саветнікам Сіл «Кудс» і кансультаваў іх у ходзе арганізацыі нападу на іракскіх вайскоўцаў у Басры.

У 2003 годзе, пасля ўварвання ЗША і іх саюзнікаў у Ірак, вярнуўся на радзіму і стаў выконваць функцыі саветніка па бяспецы прэм’ер-міністра Ібрагіма аль-Джафара. У 2005 годзе быў абраны ў савет прадстаўнікоў Іраку дэпутатам партыі Дава ад мухафазы Бабіль. У 2006 годзе афіцыйныя асобы ЗША звярнуліся да прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі з просьбай выдаць ім арганізатара тэрактаў у Кувейце ў 1983 годзе. Абу Махдзі аль-Мухандзісу прыйшлося бегчы ў Іран.

У снежні 2011 года, пасля пачатку вываду амерыканскіх войск, вярнуўся ў Ірак і ўзначаліў шыіцкае апалчэнне «Катаіб Хезбала», а затым стаў намеснікам кіраўніка «Сіл народнай мабілізацыі».

31 снежня 2019 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа назваў яго, нароўні з Каісам Хазаімам, Хадзі аль-Амірам і Фаліхам аль-Фаядам, адказнымі за напад на амерыканскую дыпмісію ў Багдадзе.

3 студзеня 2020 года загінуў у выніку авіяўдару ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада. У ходзе гэтага нападу таксама загінуў генерал-маёр узброеных сіл Ірана Касем Сулеймані.

Пераслед Абу Махдзі аль-Мухандзісу былі прад’яўлены абвінавачванні ў тэрарызме на тэрыторыі Кувейта ў 1980-х гадах. У 2007 годзе ён быў завочна асуджаны кувейцкім судом да смяротнага пакаранняhttps://www.reuters.com/article/us-iraq-security-soleimani-insight/inside-the-plot-by-irans-soleimani-to-attack-u-s-forces-in-iraq-idUSKBN1Z301Z за ўдзел у арганізацыі выбухаў у 1983 годзе.

Быў унесены ЗША ў спіс міжнародных тэрарыстаў See paragraph 5 of the report.

Катэгорыя:Палітыкі Ірака Катэгорыя:Ваенныя Ірака Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іраку