Лужа́йнік вадзяны, лужо́ўнік вадзяны (Limosella aquatica) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая расліна вышынёй 2—5 (15) см з ляжачымі парасткамі (сталонамі), якія ўкараняюцца. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, злёгку мясістае, у прыкаранёвай разетцы ці ў пучках на канцах парасткаў. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, белага колеру з ружаватым адценнем. Вяночак кветак званочкавы. Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветаносах у пазухах лісця разеткі. Плод — двухгнёздавая каробачка са шматлікім насеннем.
Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Святлолюбівая расліна. Гіграфіт, гідрафіт і мезатроф. Расце ў ілістых месцах, па берагах вадаёмаў, у канавах, неглыбокіх западзінах, на вільготных і забалочаных лугах, часам у вадзе. Цвіце ў маі—чэрвені.
Даволі рэдкая расліна. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі, у Эстоніі, Украіне.
Сінонімы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Залознікавыя Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Флора Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе