Хайтэм бен Тарык Аль Саід (; нар. 11 кастрычніка 1955) — султан Амана, раней працаваў міністрам спадчыны і культуры краіныAppointing a Minister of Heritage and Culture, Royal Decree No11/2002, issued on February 14, 2002, published in issue 713 of the Official Gazette. Стрыечны брат былога султана Кабуса.
Біяграфія Нарадзіўся 11 кастрычніка 1955 года ў Маскаце, Султанат Маскат і Аман. З’яўляецца членам аманскай кіруючай дынастыі Аль Саід. У 1979 годзе скончыў Праграму дыпламатычнай службы Оксфардскага ўніверсітэта. Аспірантуру праходзіў у каледжы Пемброк. Быў міністрам спадчыны і культуры, намеснікам міністра замежных спраў па палітычных пытаннях (1986—1994) і генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў (1994—2002).
10 студзеня 2020 года памёр бяздзетны султан Кабус бен Саід, а Хайтэм бен Тарык Аль Саід быў названы яго пераемнікам на экстранай сесіі савета Амана ў Аль-Бустане. Па паведамленні дзяржаўнага тэлебачання Амана, пасля смерці султана Кабуса бен Саіда ўлады выявілі ліст, у якім быў названы пераемнікам Хайтэм бен Тарык Аль Саід.
13 студзеня 2021 года было абвешчана, што старэйшы сын султана Хейсама прынц Сеід Тэязін бін Хейсам бін Тарык Аль Саід прызначаны першым у гісторыі Амана наследным прынцам. Гэты пост быў уведзены ў студзені 2021 года пры ўнясенні змяненняў у заканадаўстваВ Омане впервые назначен наследник престола.
Зноскі
Катэгорыя:Міністры культуры Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Султаны Амана Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Амане