Валянціна Аляксееўна Лянько́ва () — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1973).

Біяграфія Нарадзілася ў сяле Азяркі Тульскай губерні (Цёпла-Агароўскі раён Тульскай вобласці). У 1941 годзе скончыла Алма-Ацінскі зоаветэрынарны інстытут (сучасны Казахскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт). З 1948 года працавала ў Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук Казахскай ССР, у 1966—1987 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па этыялогіі, дыягностыцы і прафілактыцы інфекцыйных захворванняў сельскагаспадарчых жывёл.

Сярод апублікаванага: Силосные закваски из местных штаммов молочнокислых бактерий: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата ветеринарных наук / М-во сельского хозяйства СССР. Киргиз. с.-х. ин-т. — Фрунзе: [б. и.], 1958. — 15 с.; 21 см. Энтеротоксемия телят, обусловленная CLOSTRIDIUM PERFRINGENS: автореферат диссертации … доктора ветеринарных наук: 803 / Ленькова Валентина Алексеевна. — Москва, 1972. Анаэробные желудочно-кишечные заболевания молодняка сельскохозяйственных животных. — Мн., 1974. (разам з В. І. Ляньковым).

Літаратура

Спасылкі Ленькова, Валентина Алексеевна (доктор ветеринарных наук; род. 1919) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тульскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Казахскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР