На Беларусі даследаванні па алергалогіі вядуцца ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, медыцынскіх інстытутах і НДІ медыцынскага профілю. Асобныя пытанні алергалогіі вывучаюцца з 1920-х гадоўЗахараў Г. Г. Алергалогія // // . — С. 72.

У 1920-60-я гады высвятляліся сувязі алергічных хвароб скуры з прафесійнымі шкоднасцямі і з парушэннем аўтаімунных працэсаў у арганізме (А. Я. Пракапчук, І. І. Багдановіч, А. П. Комаў). Вызначаліся алергічныя змены пры рэўматызме, гельмінтозах (Я. Х. Кацман, А. С. Левін), асаблівасці алергічных рэакцый у дзяцей (Г. А. Калюжын). Распрацаваны некаторыя пытанні прафілактыкі і лячэння сываратачнай хваробы і анафілактычнага шоку, анафілаксіі і дэсенсібілізацыі (В. В. Касмачэўскі), алергічныя дыягнастычныя рэакцыі для вызначэння цыстыцэркозу галаўнога мозгу (І. П. Антонаў).

У 1970-80-я гады вывучаліся праблемы алергозаў прыроднага паходжання (асабліва палінозаў, харчовых і расліннага паходжання), бранхіяльнай астмы (Т. М. Сукаватых), медыкаментознай алергіі (Л. П. Фірсава, Ю. Ф. Каралёў), поствакцынальных алергічных энцэфалітаў і полірадыкуланеўрытаў (Д. А. Маркаў, А. Л. Леановіч), прафесійных алергозаў хімічнай этыялогіі (асабліва звязаных з вытворчасцю шкловалакна, ільновалакна і калійных угнаенняў), пашкоджанняў скуры ад сіне-зялёнай водарасці, якая расце на балотах Палесся, распрацоўваюцца метады алергадыягностыкі і экспертызы алергеннай актыўнасці .

Літаратура Захараў Г. Г. . — С. 72

* Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі