Паўднёвацірольская группа армій () — воінскае аб'яднанне сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Вядома таксама пад імёнамі Група армій Конрада () і Група армій Эрцгерцага Ёзэфа (), згодна з імёнамі іх камандуючых.
Гісторыя Прымала ўдзел у падтрымцы германскай 14-й арміі падчас бітвы пры Капарэце (кастрычнік-лістапад 1917 года), панесла цяжкія страты ў бітве пры П’явэ (чэрвень 1918 года). Група армій была канчаткова расфармаваная падчас бітвы пры Віторыа-Венета (кастрычнік-лістапад 1918 года).
Склад аўстравенгерская 10-я армія (генерал-фельдмаршал Аляксандр фон Крабацін) аўстравенгерская 11-я армія (генерал-палкоўнік Віктар фон Шоўкенштуэль).
Камандуючыя генерал-фельдмаршал Франц Конрад фон Гётцэндорф () (1 сакавіка 1917 — 14 ліпеня 1918); фельдмаршал эрцгерцаг Ёзэф Аўгуст Аўстрыйскі () (15 ліпеня 1918 — 26 кастрычніка 1918); генерал-фельдмаршал Аляксандр фон Крабацін () (26 кастрычніка 1918 — 3 лістапада 1918).
Спасылкі Вышэйшае камандаванне
Катэгорыя:Арміі Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне