Аперацыя «Альберт II» () — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць 2-й Мінскай партызанскай брыгады ў Пухавіцкім раёне Беларускай ССР 11 лістапада 1942 г.

Праводзілася сіламі, якія ўдзельнічалі ў аперацыі «Альберт I», 14-га нямецкага паліцэйскага палка СС, 2 ахоўных батальёнаў, некалькіх танкавых рот, артылерыйскіх дывізіёнаў і спецыяльных падраздзяленняў пад камандаваннем обергрупенфюрэра СС Э. фон дэм Бах-Зялеўскага.

Савецкія партызаны сустрэлі праціўніка на загадзя занятай лініі абароны ўздоўж левага берага р. Пціч, каля вёсак Ліпск, Гарэлец, Пясчанка. Аднак нямецкім сілам удалося фарсіраваць р. Пціч ніжэй па цячэнні і выйсці ў тыл партызанам каля в. Пясчанка. Але ў фланг нямецкім падраздзяленням ударылі партызанскія атрады імя Суворава і Кутузава, пасля чаго немцы былі вымушаны спешна перайсці да абароны ў чаканні падмацавання. Удзень партызаны ўтрымлівалі занятыя імі пазіцыі, увечары адарваліся ад праціўніка і выйшлі ў Асіповіцкі лес. Партызаны брыгад імя Варашылава і 2-й Мінскай знішчылі нямецкія танк, роту, больш за 10 аўтамашын, забілі і паранілі каля 40 чал.

Літаратура

Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Лістапад 1942 года Катэгорыя:Канфлікты 1942 года Катэгорыя:Падзеі 11 лістапада