Сямён Мікалаевіч Крылоў (; красавік 1892, Белы — 13 мая 1935) — расійскі рэвалюцыянер, удзельнік усталявання савецкай улады на Віцебшчыне.
Біяграфія Нарадзіўся ў красавіку 1892 года ў горадзе Белы Смаленскай губерні (цяпер Цвярской вобласці Расіі).
У 1909—1912 гадах вёў рэвалюцыйную агітацыйную працу сярод рабочых Белага і маскоўскага завода «Гужон». З 1913 года ў арміі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі — старшыня палкавога і дывізіённага, намеснік старшыні корпуснага камітэтаў.
З 27 кастрычніка (9 лістапада) 1917 года — ваенны камендант і начальнік гарнізона Віцебска, член губвыканкама і губваенкама. Арганізаваў разгром часцей Ю. Доўбар-Мусніцкага на тэрыторыі губерні, абарону Віцебска ад кайзераўскіх войск — С. 509.
У 1919 годзе — старшыня губернскага камітэта РКП (б). Пасля абвяшчэння 1 студзеня 1919 года ССРБ быў актыўным праціўнікам новай рэспублікі.
Зразумеўшы, што беларускую рэспубліку распускаць не збіраюцца, на пасяджэнні Віцебскага камітэта РКП(б) 22 студзеня 1919 года яго старшыня С. Крылоў праінфармаваў прысутных, што, згодна з пастановай губернскай партыйнай канферэнцыі, Віцебская губерня выдзелена са складу Беларускай рэспублікі, і гэта стала магчымым дзякуючы дапамозе кіраўніцтва Цэнтра. Пасля гэтага партыйны камітэт РКП(б) накіраваў у ЦК РКП(б) і ЦБ КП(б)Б тэлеграму «Аб выдзяленні са складу ССРБ» наступнага зместуАляксандр Бараноўскі. Пазіцыя губернскіх улад адносна змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці Віцебскай губерні ў 1919—1924 гадах:
А 26 студзеня 1919 года пастанавіў вылучыць губерню са складу ССРБ і далучыць да РСФСР і ІV з’езд Саветаў Віцебскай губерні. Пастанова была прынята ў сувязі з тым, што паміж Віцебскай губерняй і Беларускай рэспублікай адсутнічаюць эканамічныя сувязі, а само насельніцтва губерні даўно русіфікаванаДАВВ. — Ф. 1821. Воп. 1. Спр. 309.
На кіраўнікоў савецкай Беларусі А. Мяснікова і В. Кнорына (сакратар ЦБ КП(б)Б, член Часовага ўраду ССРБ) настойлівасць камісара Крылова зрабіла ўплыў. 27 студзеня ў тэлеграме ў адказ яны паведамілі, што ЦБ КП(б)Б пастанавіла «адмовіцца як у савецкіх, так і ў партыйных адносінах ад Віцебскай губерні, даўшы ёй поўную свабоду…». Такім чынам, расійскі сепаратыст Крылоў атрымаў перамогуsvaboda.org.
З сакавіка 1919 года — камандзір брыгады, дывізіі на Паўднёвым фронце. У 1920—1921 гадах старшыня выканкама Севастопальскага гарадскога Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў і ВРК.
У 1921—1923 гадах у Віцебску — намеснік старшыні, старшыня выканкама Віцебскага губернскага Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. У жніўні 1922 года адказным сакратаром Віцебскага губернскага камітэта РКП(б) быў прызначаны латыш Эдуард Меднэ, які прыехаў з Адэсы. Яго супрацьстаянне з Крыловым вылілася ў сакавіку 1923 года ў публічныя абвінавачванні з боку Сямёна Крылова і Мікалая Ігнацьева на канферэнцыі 1-га гарадскога раёна. Барацьба прымала і нацыянальныя формыВитебская энциклопедия.
З ліпеня 1923 па 24 ліпеня 1924 — старшыня выканкама Разанскага губернскага Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пазней — старшыня Сярэдняволжскага крайкама УКП (б), загадчык сельскагаспадарчым аддзелам газеты «Праўда», у апараце ЦК УКП (б).
Памёр 13 мая 1935 года ў Калінінскай вобласці.
Памяць Імем С. М. Крылова ў 1974 годзе названа вуліца ў Віцебску, на якой ён жыў да рэвалюцыі ў доме № 10.
Літаратура
Спасылкі Витебская энциклопедия http://www.knowbysight.info/KKK/11125.asp
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Постаці Севастопаля Катэгорыя:Постаці Віцебска