Рыжская каталіцкая духоўная семінарыя — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў у Рызе (Латвія).
Гісторыя Заснавана ў 1920 годзе; з 1940 па 1943 год і з 1951 па 1954 год не працавала. У 1970—1980-х гадах у СССР мела статус «міжрэспубліканскай» і семінарыя магла прымаць кандыдатаў на святарства з іншых рэспублік СССР.
Сучасны будынак семінарыі быў пабудаваны ў 1983—1992 гадах. У 1999 годзе на базе семінарыі была створана вышэйшая навучальная ўстанова — Рыжскі багаслоўскі інстытутLatvijas enciklopēdija. 4. sējums. Rīga : Valērija Belokoņa izdevniecība. 2007. 963. lpp. ISBN 978-9984-9482-4-9..
Выкладчыкі Баляслаў Слосканс, каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа.
Вядомыя выпускнікі Антоній Дзям’янка, беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч. Уладзіслаў Мацвеевіч Завальнюк, рэлігійны і культурны грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху. Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі. Францішак Кісель, беларускі каталіцкі пралат, апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ў 2013. Ота Месмер, расійскі рымска-каталіцкі дзеяч, кіраўнік езуітаў краін СНД (2002—2008). Яніс Пуятс, латвійскі кардынал.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1920 годзе Катэгорыя:1920 год у Латвіі