Партыя «Дава» (, Хізб аль-Да’ва аль-Ісламія — партыя Ісламскага Прызыву) — іракская кіруючая партыя, радыкальна-шыіцкага толку.
Утворана ў канцы 1950-х для барацьбы з свецкай формай праўлення, камунізмам і баасізмам. Знаходзілася ў цесных сувязях з суніцкімi ісламскімі фундаменталістамі. У 1970-х разгарнула ўзброеную антыўрадавую барацьбу. Падтрымала Ісламскую рэвалюцыю ў Іране ў 1979 годзе і сфармавала ўзброенае крыло «Шахіды ас-Садра». З’яўлялася «пятай калонай» у гады ірана-іракскай вайны. У 2006 сфармавала ўрад Ірака.
Спасылкі Афіцыйны сайт Sawt al-Iraq, writing in Arabic, Informed Comment, 2007-05-14
Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:Палітычныя партыі Ірака Катэгорыя:Кансерватыўныя партыі Катэгорыя:Ісламскія арганізацыі