Кі́рава (, ), да 1918 г. Рыкаўка — пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя У 1888 г. сюды пераехалі жыць некалькі семьяў з Літвы. Яны куплі зямлю ў памешчыка са Слабадскога маёнтка, грошы ўзялі з банка, потым доўга выплочвалі доўг. Літоўцы пабудавалі на купленай зямлі хаты, вёску назвалі Рыкаўка, таму што, як кажуць старажылы, непадалёку знаходзіўся вялікі лес, адкуль было чуваць рыканне мядзведзяў. У гады калектывізацыі вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Светлая зара». Да 5 мая 1962 года пасёлак уваходзіў у склад Абчугскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. На 01.01.1998 г. 2 гаспадаркі, 2 жыхара. Да 28 мая 2013 года пасёлак уваходзіў у склад Абчугскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі