Рафаіл Корсак, свецкае імя Мікалай () — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Паходзіў з кальвінскай сям’і з шляхецкага роду Корсакаў. Навучаўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, дзе перайшоў у каталіцтва. Пазней пад уплывам кіеўскага мітрапаліта Іосіфа Руцкага перайшоў ва уніяцтва. У 1620 годзе ўступіў у ордэн базыльянаў, прыняўшы манаскае імя Рафаіл. Працягнуў навучанне ў калегіумах Брунсберга і Прагі (да 1615Паводле зб. Praha-Vilnius, 1981: Florovský Antonín V., Čeští jezuité na Rusi. Jezuitské provincie a slovanský východ, Praha, Vyšehrad 1941.), вывучаў філасофію. У 1621—1624 гадах вывучаў тэалогію ў рымскім калегіуме Св. Афанасія.
У 1625—1637 гадах архімандрыт Віленскага Траецкага, у 1631 — Ануфрыеўскага (Мсціслаўскае ваяводства), у 1632—1633 — Кобрынскага Спаскага, у 1637—1640 — Жыдычынскага манастыроў. У 1626 годзе прызначаны протаархімандрытам базыльянскага ордэна і епіскапам-каад’ютарам мітрапаліта Іосіфа Руцкага. У 1626—1632 гадах епіскап галіцкі, у 1632—1637 — тураўска-пінскі. У 1633 годзе накіраваны ў Рым да Папы Урбана VIII, дамогся адмовы ад прызнання «Пунктаў заспакаення Русі», што былі выдадзеныя Уладзіславам Вазам і легалізавалі праваслаўную царкву ў Рэчы Паспалітай.
У 1637 годзе прызначаны мітрапалітам Кіеўскім і Усяе Русі. Падтрымліваў курс на прымірэнне ўніятаў з праваслаўнымі. У 1639 годзе прасіў у Папы Урбана VIII дазволу склікаць сумесны сабор праваслаўных і ўніятаў, каб стварыць адзіны Рускі патрыярхат Рэчы Паспалітай. Клапаціўся пра беатыфікацыю Іасафата Кунцэвіча.
Памёр і пахаваны ў Рыме.
Крыніцы
Спасылкі
Рафаіл Катэгорыя:Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты Катэгорыя:Пінскія і тураўскія ўніяцкія епіскапы Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Постаці ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Галіцкія ўніяцкія епіскапы Катэгорыя:Пахаваныя ў Рыме Катэгорыя:Базыльяне