Завулак Соф’і Кавалеўскай — завулак у Маскоўскім раёне Мінска, названы ў гонар вучонага С. К. Кавалеўскай. Знаходзіцца ў прамысловай частцы горада каля чыгункі ў раёне п.п. Сталічны і спалучае прамысловыя збудаванні з элементамі жылога прыватнага сектара. Перасякае вул. Папова. Злучаецца з 2-м малым завулкам і вул. Машыністаў.
Цікавыя факты Завулак С.Кавалеўскай мае незвычайную форму: спачатку ён цягнецца няроўнай лініяй ўздоўж чыгуначнага палатна і амаль пасярэдзіне раздзяляецца перпендыкулярнай няроўнай лініяй, якая ідзе ад вул. Машыністаў да гаражоў і таксама з’яўлаецца часткай завулка Кавалеўскай. 10 сакавіка 1972 года ў футлярным цэху радыёзавода, які знаходзіўся на гэтым завулку, адбыўся выбух, ад якога загінула больш за 100 чал. Ад вул. Сямашкі завулак Кавалеўскай аддзяляе рака Мышка.
Спасылкі
Завулак Соф’і Кавалеўскай на карце ato.by
Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)