Мікалай Мікалаевіч Шаўчук (нар. 24 жніўня 1959, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі»; Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працаваў загадчыкам машыннага двара, галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса «Банонь» Полацкага раёна Віцебскай вобласці; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Полацкага райвыканкама.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, з’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
З 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. Беспартыйны.
Жыве ў г. Полацку.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017). Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сям’я Жанаты. Мае дарослых сына і дачку.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ШАЎЧУК Мікалай Мікалаевіч (Полацкая сельская выбарчая акруга №28)
Катэгорыя:Старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання