Пішчо́ўцы. Сустракаецца таксама варыянт Пішчаўцы́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя У XVII ст. Пішчоўцы трымаў у заставе Ян Дубраўскі, падстолі вендэнскіMetryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskigo. Województwo wileńskie 1690 r. Warszawa, 1989. S. 227.. Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае фальварак і вёску Пішчоўцы ў Няцецкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла. Вядома, што дарога з Няцечы вяла хмызняком і палямі праз Клюкавічы, ад Пішчоўцаў далей ішла на Жалудокpawet.net.
З 1939 года ў БССР. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна