Бэдхэ́мія, бадамія (Badhamia) — род грыбападобных арганізмаў сямейства . Назва ўпершыню апублікаваная ў 1853 годзе.
Апісанне Спарафоры ў бэдхэміі — гэта спарангіі, сядзячыя або на ножках, часам утвараюць кароткія плазмадыяфоры. Перыдый плевачны, тонкі, аднаслаёвы. Калі перыдый неабвапнаваны, то мае вясёлкавы колер. Часам перыдый шчыльна пакрыты белай ці жоўтай вапнай, якая ўтварае лускападобную корачку. Ножка часта адсутнічае, але можа выглядаць як выраст гіпаталусу ці быць даволі шчыльнай і трывалай. Калонка адсутнічае, але можа быць псеўдакалонка. Капіліцый прадстаўлены сеткай абвапнаваных трубачак амаль што аднаго дыяметра, без вузельчыкаў. Час ад часу капіліцый можа быць практычна фізароіднага тыпу, г. зн. ён складаецца з абвапнаваных вузельчыкаў, якія злучаны тонкімі, нібы шклянымі, трубачкамі. Споры цёмна-карычневыя ці чорныя ў згуртаванні, свабодныя ці сабраныя разам.
Пашырэнне Сапратрофы, жывуць у лясах на ствалах і галінках засохлых дрэў і асабліва на гнілых пладовых целах губкавых і шапкавых грыбоў. На Беларусі адзначаны 8 відаў.
Класіфікацыя Да роду Badhamia адносяць 73 віды:
Зноскі
Літаратура
Berkeley, M. J. 1852. On two new genera of fungi. Transactions of the Linnaean Society of London. 21:149-154 - P. 153
Спасылкі