Валерыя Анатолеўна Цецераўкова (нар. , г. Свярдлоўск, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1979 годзе БПІ. З 1973 года ў інстытуце «БелНДПІэнергапрам», загадчыца групай.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі; член клуба «Феліта».

Творчасць У складзе аўтарскага калектыва праектавала аб’екты энергетыкі: рэканструкцыя Мінскай ЦЭЦ-3; Мінская ЦЭЦ-5; рэканструкцыя Бярозаўскай ДРЭС; рэканструкцыя БелДРЭС, будаўніцтва ЦЭЦ на мясцовых відах паліва ў г. Асіповічы, Міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва РК «Барань» у г. Барань; рэканструкцыя Гродзенскай ЦЭЦ-2, у Расіі — кацельня Паўночна-Заходняга раёна ў г. Курску; кацельная «Цэнтральная» ў г. Астрахань, ПГУ-ЦЭЦ 450 МВт у г. Яраслаўль.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай ЦК КПСС, СМ СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987), Ганаровай граматай Мінэнерга РБ (2007). Ветэран беларускай энергасістэмы (2012).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі