Касцёл Святой Тройцы — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры на вуліцы Школьнай, 16.

Гісторыя

Папярэдні касцёл быў пабудаваны ў 1920-х гадах. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл разабралі, а дрэва пайшло на пабудову вясковага клуба.

Парафія створана 8 студзеня 1992 года. У 1992 годзе пад часовы храм быў прыстасаваны клуб. У 2009 годзе быў асвячоны новы мураваны касцёлДеревня Бердовка (Гродненская область): конезавод с жеребцами английских и шведских кровей не закрывался даже во время войны .

Архітэктура Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана высотная чатырохгранная вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі з двухграннымі сандрыкамі над паддахавым карнізам.

Пробашчы Міхал Сцяцкевіч.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі

Касцёл Святой Тройцы | Бердаўка

Катэгорыя:Бердаўка (Лідскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Лідскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Тройцы