Аляксандр Іванавіч Усольцаў (нар. , г. Анжэра-Суджанск, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1984 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя Куйбышава (выкладчыкі Б. І. Аглы, А. А. Праваторава, В. І. Сазонаў). Працаваў у 1984—1989 гадах у праектным інстытуце «Кемеравагарпраект»; з 1989 года ў інстытуце «Гомельпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць Асноўныя творчыя працы: ПДП цэнтра г. Анжэра-Суджанска Кемераўскай вобласці (1986, сааўтар С. І. Ковыраў); генеральны план мікрараёна 1а ў тэхнаполісе «Паўночны» ў Маскве (1992, сааўтар С. І. Ковыраў);; праект забудовы п. Навагорск Маскоўскай вобласці (1996—1999, сааўтар В. У. Бельцюкоў, С. І. Ковыраў, Н. М. Барабанава, Л. А. Верхалат); басейн у «Сонечны бераг» (2004—2006); пяціпавярховы жылы дом у 20-м мікрараёне г. Гомеля (2005—2007); вяслярная база на 30 лодак у г. Калінкавічы Гомельскай вобласці (2006—2007).

Узнагароды Узнагароджаны Дыпломам на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны твор I ступені ў намінацыі «горадабудаўніцтва» за «Забудову пасёлка Навагорск, г. Хімкі, Маскоўскай вобл.» (1999); Дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» за рэалізаваны праект «Плавальны басейн у Сонечны бераг» (2005); Дыпломам лаўрэата за рэалізацыю аб’екта «Рэканструкцыя вакзальнага комплексу станцыі Жлобін» (2005).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі