Каліна канадская, Каліна амерыканская (Viburnum lentago) — від дрэвавых раслін роду каліна сямейства адоксавых.

Радзіма — Паўночная Амерыка, інтрадукавана ў Еўропе. Выкарыстоўваецца для азелянення.

Апісанне

На радзіме дрэва вышынёй да 10 м, ва ўмовах Беларусі набывае кустападобную форму або расце невялікім дрэўцам. Крона густая, яйцападобная. Парасткі карычнева-шэрыя, з сачавічкамі. Лісце шырокаавальнае, бліскучае, увосень — барвова-чырвонае. Кветкі крэмава-белыя. Цвіце ў 1-й палове чэрвеня. Касцянкі сіне-чорныя, выспяваюць у кастрычніку.

Расце марудна.

Літаратура

Спасылкі

Viburnum lentago L. (Калина канадская) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Каліна Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе