Кацярына Уладзіміраўна Даманькова-Зінгарэвіч (нар. Даманькова, ; нар. , ) — Супермадэль свету-2006 («Supermodel of the World 2006»).
Біяграфія Кацярына нарадзілася ў Мінску 19 верасня 1988 года ў сям’і Уладзіміра Валянцінавіча і Святланы Анатольеўны Даманьковых.
Пачынала сваю прафесійную кар’еру, рэкламуючы адзін з брэндаў беларускага мабільнага аператара «БелСел». У другой палове 2004 года жыхары Беларусі маглі бачыць яе на плакатах вонкавай рэкламы, у прэсе і на постарах.
Пасля заваявання тытула «Супермадэль свету» ў якасці ўзнагароды беларуска склала гадавы кантракт з «Ford Models» на суму ў 250 тысяч долараў ЗША. Зараз Кацярына Даманькова ўваходзіць у прафесійны мадэльны бізнес.
На конкурс «Супермадэль свету-2006» (Нью-Ёрк) Кацярына прыляцела з Парыжа (куды зноў адправілася пасля конкурсу для ўдзелу ў Тыдні высокай моды). Удзел у фінале змагання прынялі дзяўчыны з 38 краін свету. Прафесіяналізм і вонкавыя дадзеныя мадэлей ацэньвала журы з 20 суддзяў, і рашэнне аб прысуджэнні першага месца прадстаўніцы Беларусі было аднагалосным. Трэба адзначыць, што Беларусь тады ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе.
Па прызнанні беларускай прыгажуні, у прафесіі манекеншчыцы больш за ўсё яе прыцягвае магчымасць падарожнічаць і мець зносіны з новымі людзьмі.
Спасылкі
Катэгорыя:Фотамадэлі Беларусі