Крушыня́ны () — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі. Адна з дзвюх татарскіх вёсак у Сакольскім павеце, іншая — Багонікі. Размешчана за 3 км на захад ад беларускай граніцы.
Гісторыя Кароль Ян ІІІ Сабескі аддаў татарам вёскі Крушыняны і Багонікі ў залік доўгу перад імі за ўдзел у вайне з туркамі, паводле ж легенды — за выратаванне ў 1683 годзе каралеўскага жыцця ў Эўрапейскія беларусы. Джанэта Багдановіч, якая адрадзіла татарскую вёску і частавала брытанскага прынца.
У 1940—1945 гадах цэнтр Крушынянскага сельсавета Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года — Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзены ў склад Польскай Народнай РэспублікіАдминистративно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987..
Насельніцтва У 1980 годзе ў вёсцы пражывалі 289 чалавекі, з іх 33 — мусульмане, астатнія ж каталікі і праваслаўныя.
Славутасці Крушынянская мячэць (18 ст.) — адна з найстарэйшых мячэцяў у Польшчы, рэгістрацыйны нумар: A-62, 03/11/1960 год. Татарскія могілкі (17 ст.) рэгістрацыйны нумар: A-63, 31.12.1986 годNarodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytkow nieruchomych — wojewodztwo podlaskie.. Праваслаўная царква Святой Ганны
Вядомыя асобы Пятрусь Макаль (1932—1996) — беларускі паэт, драматург, перакладчык.
Крыніцы
Спасылкі