Павел Рыгоравіч Пятро́віч ( — ) — вучоны ў галіне гідрабіялогіі, кандыдат біялагічных навук (1952), дацэнт (1955).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Лучнікі Слуцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Мінскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў Слуцкі педагагічны тэхнікум. Працаваў у Коленскай пачатковай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе і быў накіраваны ў Гомельскі педагагічны інстытут, дзе займаў пасаду асістэнта. У 1939 годзе быў мабілізаваны. прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне, Быў цяжка паранены. Пасля лячэння вярнуўся ў Гомельскі педагагічны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку кіраваў эвакуацыяй інстытута, потым быў накіраваны ў Маскву, дзе працаваў у Батанічным садзе Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У 1943—1946 гг. займаў пасаду начальніка аддзела педагагічных вучылішчаў Народнага камісарыята асветы БССР. У 1946 годзе П. Р. Пятровіч вярнуўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе заняў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка на кафедры біялогіі. У 1953—1971 гг. — дэкан біялагічнага факультэта і адначасова ў 1967—1974 гг. — загадчык кафедрай заалогіі беспазваночных, пазней (да выхаду на пенсію ў 1984 годзе) — дацэнт кафедры агульнай экалогіі.
Сям'я
дачка Наталля Паўлаўна Максімава (Пятровіч) (нар. 1948), генетык, доктар біялагічных навукПятровіч — Максімавы (дынастыя / сям'я)
Навуковая і грамадская дзейнасць Займаўся вывучэннем пытанняў біялагічнай прадукцыйнасці зоапланктону азёр, рэк і вадасховішчаў. Кіраваў правядзеннем комплекснага гідрабіялагічнага даследавання вадаёмаў Беларусі. Аўтар больш за 100Петрович Павел Григорьевич (24.11.1919—27.3.2002) // История БГУ навуковых і метадычных прац. Пад яго кіраўніцтва абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі.
Сярод апублікаванага: Многолетние показатели развития зоопланктона озёр. — М.: Наука, 1972. (манаграфія)
У 1962—1982 гг. займаў пасаду старшыні Беларускага аддзялення Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства Акадэміі навук СССР, 1971 па 1987 год уваходзіў у склад яго Навуковага савета, быў абраны ганаровым членам. Быў членам Навуковага савета па праблемам гідрабіялогіі, іхтыялогіі і выкарыстання рэсурсаў вадаёмаў Акадэміі навук СССР, Навуковага савета па праблемам «Біялагічныя асновы асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету» Акадэміі навук БССР. З 1978 года — рэктар Народнага ўніверсітэта «Прырода» пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Узнагароды Ордэн Леніна; медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»; медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»; 10 урадавых узнагарод СССР; ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі БССР, Акадэміі навук БССР, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш..
Літаратура — С. 325.
Спасылкі 100 лет со дня рождения Павла Григорьевича Петровича // Біялагічны факультэт БДУ Петрович Павел Григорьевич (24.11.1919—27.3.2002) // История БГУ Пятровіч, Павел Рыгоравіч (кандыдат біялагічных навук; гідрабіялогія; 1909—2002) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Гідрабіёлагі СССР Катэгорыя:Гідрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Члены КПСС