І́нтурке (), традыцыйная беларуская назва — Інтуркі) — вёска ў Малетайскім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Інтуркеўскай сянюніі. Размешчана на беразе возера , за 12 км на паўднёвы ўсход ад Малетая. Насельніцтва на 2011 год — 237 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Інтуркі датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У XVI стагоддзі Інтуркі сталі цэнтрам староства. У 1555 годзе ў мястэчку быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1868 год у Інтурках было 14 будынкаў, была пабудавана царква.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1868 год — 414 чал. у вёсцы Інтурках, 31 чал. у фальварку Інтуркі і 8 чал. у карчме Інтурках XXI стагоддзе: 2011 год — 237 чал.
Славутасці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1855) Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя Царква Покрыва Багародзіцы (1868; мураўёўка)
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі