Малыя Салечнікі С. 306., часам Малыя Салешнікі, таксама Шальчынінке́лей () — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Салечніцкай сянюніі. Размешчана за 8 км на поўнач ад Салечнікаў, на рацэ Вісінча.

Гісторыя

Упершыню Малыя Салечнікі (або проста Салечнікі С. 88., прыметнік Малыя ўжываўся каб не блытаць з горадам Салечнікі) упамінаюцца ў XVII стагоддзі, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Minori Soleczniki (3 ліпеня 1510 года)Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 127.. У гэты час з фундацыі Яна Альфонса Ляцкага тут быў пабудаваны касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Малых Салечніках было 12 будынкаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малыя Салечнікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 28.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пазней пад кантролем войскаў Літвы. З 1922 года як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павета Віленскага ваяводства. У беларуская гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Малыя Салечнікі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 82 чал., з іх 72 каталікі і 10 іўдзеяўWierzbowicz J. Soleczniki // S. 49. XXI стагоддзе: 2011 год — 615 чал.

Славутасці Касцёл Святога Юрыя (1770), помнік традыцыйнага драўлянага дойлідства. Сядзіба Мяноўскіх (1840-я)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі