Багуславішкі С. 80., таксама Багаславі́шкіс () — мястэчка ў Шырвінцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Гелванскай сянюніі. Размешчана за 13 км на паўночны захад ад Шырвінтаў.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Багуславішкі згадваюцца ў 1680 годзе. У 1787 годзе быў пабудаваны касцёл. У 1790 годзе Багуславішкі атрымалі статус мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Багуславішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1833 год у Багуславішках было 8 будынкаў, 2 карчмы.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Багуславішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
Дэмаграфія XIX стагоддзе: ~1900 года — 261 чал. XXI стагоддзе: 2011 год — 110 чал.
Славутасці Касцёл Адшукання Святога Крыжа (1851)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі