Мікалай Радзівіл (каля 1492 — 3 лістапада 1529/1530, Варні, Жамойцкае староства) — царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (з 1521).
Біяграфія З гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Яна, падчашага вялікага літоўскага і старосту генеральнага жамойцкага.
Навучаўся ў Балонні і Рыме. Там жа ў Італіі, відаць, атрымаў капланскае прызначэнне.
Дзякуючы ўпрыву бацькі і стрыя біскупа віленскага Войцеха Радзівіла, у 1521 годзе стаў біскупам жамойцкім. Не адыграў аднак вялікай ролі ў гісторыі Вялікага Княства ЛітоўскагаMichalewiczowa M. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (zm. 1529/1530) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — T. XXX/1, zeszyt 124. S. 319—321..
Галерэя
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 года невядомым мастаком. У 1950 годзе па загаду ўладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Літаратура
Спасылкі
Мікалай Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Памерлі ў Цяльшэйскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Жамойцкім старостве