«Цукровая справа» — крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачанні кіраўнікоў беларускіх цукровых прадпрыемстваў ва ўдзеле ў махлярскіх схемах з расійскімі контрагентамі.
Перадгісторыя У 2019 годзе тры з чатырох цукровых прадпрыемстваў працавалі са стратамі.
Арышты 24 студзеня 2020 года дырэктараў Гарадзейскага і Слуцкага камбінатаў Міхаіла Крыштаповіча і Мікалая Прудніка знялі з рэйсу B2899 (Мінск — Мюнхен) авіякампаніі «Белавія». Самалёт быў развернуты ў паветранай прасторы Польшчы (пад Уроцлавам) і вернуты на бліжэйшы аэрапорт Гродна. Пазней у медыях з’явіліся паведамленні пра затрыманне дырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрыя Ягорава і кіраўніка завода ў Жабінцы Віктара Міронава.
24 студзеня TUT.by напісаў, што «знік» кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў.
28 студзеня TUT.by стала вядома, што справу вядзе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і што было затрымана 11 чалавек.
30 студзеня Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк заявіў, што справа звязана з вонкавай дэбітарскай запазычанасцю і тымі «махлярскімі схемамі, якія заключаюцца паміж нашымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і контрагентамі, у асноўным расійскімі»Генпракурор пракаментаваў «цукровую справу»: звязана з расійскімі контрагентамі.
25 жніўня 2020 года былому начальніку 2-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй ГУБАЗіК МУС Беларусі Уладзіміру Ціхіню, які ўдзельнічаў у схеме з перадачай хабару дырэктараў цукровых заводаў, змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Расследаванне 4 лютага 2020 года ў праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» паказалі спецыяльнае расследаванне «Цукровая мафія». У ім прадстаўнік КДБ распавёў, чаму дырэктары цукровых заводаў затрыманы, а таксама пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні былога начальніка 2-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Уладзіміра Ціхіні. КДБ распачаў крымінальныя справы па ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і па ч. 2 арт. 431 КК (Дача хабару ў буйным памеры).
Да канца 2020 года некаторыя фігуранты апынуліся ўжо на воліnews.tut.by.
Прысуд 30 снежня 2021 года суд Завадскога раёна Мінска абвясціў рашэнне па крымінальнай справе. Самы вялікі тэрмін атрымаў Міхаіл Крыштаповіч — былы дырэктар Гарадзейскага цукровага завода — ён прысуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі. Экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў прысуджаны да сямі з паловай гадоў турмы. Мікалаю Прудніку (экс-дырэктару завода ў Слуцку) і Дзмітрыю Ягораву (Скідзельскі завод) за атрыманне хабару суд прызначыў па 11 гадоў. Анатоль Гладкі (былы гендырэктар камбіната ў Жабінцы) атрымаў 8 гадоў пазбаўлення волі, Віктар Міронаў (таксама былы кіраўнік жабінкаўскага прадпрыемства) — 11 гадоў. Бізнесмен з Масквы Сяргей Кананенка за дачу і атрыманне хабараў прыгавораны да сямі гадоў. Суд таксама пастанавіў спагнаць з часткі абвінавачаных больш за 11 мільёнаў рублёў неабгрунтавана набытай выгадыbel.sputnik.by.
Крыніцы
Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:Крымінальныя справы ў Беларусі Катэгорыя:Цукровая прамысловасць Беларусі Катэгорыя:2021 год у Беларусі