Валерый Іванавіч Бельскі (нар. , Дзевашычы, , Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі эканаміст. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2023).

Біяграфія Нарадзіўся 30 кастрычніка 1968 года ў в. Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галіне АПК». У 1993—1995 гадах працаваў галоўным эканамістам у саўгасе «Каліноўскі» (Бялыніцкі раён).

У 1994—1997 гадах праходзіў вучобу ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК, пасля якой да 1998 года працаваў там жа навуковым супрацоўнікам. У 1998—2002 гадах працаваў загадчыкам сектара цэнаўтварэння, намеснікам дырэктара, дырэктарам. У 2002—2006 гадах — першы намеснік дырэктара, в. а. дырэктара, у 2006—2008 гадах — першы намеснік дырэктара Інстытута аграрнай эканомікі НАН Беларусі, у 2008—2012 гадах — в. а. дырэктара, дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі.

З 2012 да 2015 года працаваў у Маскве памочнікам члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. У 2015—2016 гадах — рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2016 года працаваў дырэктарам Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

30 студзеня 2020 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 4 чэрвеня 2020 года пераведзены на пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

24 студзеня 2023 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па прэзідэнцкай квоцеВалерый Бельскі назначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. 30 студзеня 2023 года абраны намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьВалерий Бельский избран заместителем председателя Совета Республики.

Сям’я Жанаты, мае 2 дачок. Жонка — Аксана Бельская. Дачкі: Іна (1994 года нараджэння) і Вераніка (2016 года нараджэння).

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання