Свята-Успенскі Казіміраўскі жаночы манастыр ― манастыр у в. Казімірава Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Гісторыя

У 1713 годзе ў Казіміраве Казімірам Юдзіцкім быў заснаваны ўніяцкі манастыр пад кіраваннем ордэна базыльян. У 1832 годзе касцёл быў ператвораны ў праваслаўны храм, а манастыр быў скасаваны.

У 1996 годзе быў адроджаны праваслаўны прыход. У 2000 годзе пастановай Сінода Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Казіміраўскі прыход быў ператвораны ў жаночы манастырКАЗИМИРОВСКИЙ УСПЕНСКИЙ МОНАСТЫРЬ.

Казіміраўская ікона Божай Маці

Паводле царкоўнага падання, Казіміраўская ікона Божай Маці дасталася заснавальніку манастыра Антонію Казіміру Юдзіцкаму ад продкаў і лічылася цудатворнай. Манастыр быў заснаваны ў гонар гэтай святыні.

Пасля аднаўлення праваслаўнага прыхода ў 1996 годзе мясцовая жыхарка, якая захоўвала ікону, перад смерцю перадала яе вернікам. 16 кастрычніка 2013 года Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы ўстанавіў святкаванне ў гонар Казіміраўскай іконы Божай Маці.

Спасылкі Свято-Успенский женский монастырь, д. Казимирово на monasterium.by

Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Гомельская і Жлобінская епархія Катэгорыя:Казімірава (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Культавыя збудаванні Жлобінскага раёна Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Жаночыя манастыры