Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (30-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2020 года.

Склад удзельнікаў Па выніках сезона 2019 «Баранавічы» выбылі з Першай лігі ў Другую; «Арсенал», «Ашмяны-БДУФК» і «Маладзечна» атрымалі месца ў Першай лізе. Пазней, у сувязі са спыненнем існавання магілёўскага «Дняпра» (які быў адроджаны і новай камандай заявіўся ў Другую лігу), з’явілася яшчэ адно месца ў Першай лізе, якое атрымаў «Андэрдог». Дзяржаўнае «Маладзечна» і прыватны «Андэрдог» спачатку збіраліся абодва заяўляцца ў Першую лігу, але неўзабаве ўзнікла ідэя аб’яднання клубаў. Планавалася, што аб’яднанай камандай стане «Андэрдог» і будзе заяўлены ў Першую лігу, аднак пазней з-за адмовы ад фінансавання чысцінскі клуб вырашыў не ўдзельнічаць у Першай лізе, а пасля адмовіўся і ад Другой лігі. «Маладзечна» заявілася ў Другую лігу, а два месцы ў Першай лізе засталіся вакантнымі.

У Другой лізе, нягледзячы на адмову ад удзелу некалькіх леташніх клубаў, з’явілася значная колькасць новых удзельнікаў, у сувязі з чым было вырашана падзяліць лігу на дзве групы, які гэта было ў 2014—2015 гадах. Фармат і склад удзельнікаў былі зацверджаны 6 красавікаУтвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге: у групах было вызначана па 11 каманд; было вырашана, што па тры найлепшыя клубы выходзяць у фінальны этап, дзе разыгрываюцца дзве прамыя пуцёўкі ў Першую лігу, а трэцяя каманда згуляе пераходныя матчы з апошняй камандай Першай лігі. Тыя ж каманды, якія занялі ў групах месца ніжэй за трэцяе, гулялі паміж сабой стыкавыя матчы для вызначэння вынікавых месцаў з 7 па 22.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Другую лігу «Дняпро» (Магілёў) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2019, паражэнне ў пераходных матчах і спыненне існавання; заяўка новай каманды ў Другую лігу) «Баранавічы» (15-е месца ў Першай лізе 2019 і вылет у Другую лігу) «Астравец» (дэбютант лігі) БДУ (Мінск) (дэбютант лігі) «Дняпро» (Рагачоў) (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля трохгадовага перапынку) «Дынама-Брэст-1960» (Маларыта) (дэбютант лігі) «Жлобін» (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля чатырохгадовага перапынку) «Кронан» (Стоўбцы) (дэбютант лігі) «Меліяратар» (Жыткавічы) (дэбютант лігі) «Паперпрам» (Гомель) (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля гадавога перапынку) «Першы Рэгіён» (Кавярдзякі) (дэбютант лігі) «Полацк-2019» (дэбютант лігі) «Чайка» (Зэльва) (дэбютант лігі) «Шахцёр» (Петрыкаў) (дэбютант лігі)

Клубы, якія пакінулі Другую лігу «Арсенал» (Дзяржынск) (1-е месца ў Другой лізе 2019, выхад у Першую лігу) «Ашмяны-БДУФК» (2-е месца ў Другой лізе 2019, выхад у Першую лігу) «Андэрдог» (Чысць) (4-е месца ў Другой лізе 2019, адмова ад удзелу) «Узда» (7-е месца ў Другой лізе 2019, адмова ад удзелу) «Белшына-2» (Бабруйск) (10-е месца ў Другой лізе 2019, адмова ад удзелу, пераўтварэнне ў дубль «Белшыны») «Клецк» (14-е месца ў Другой лізе 2019, адмова ад удзелу) «Нёман-Агра» (Стоўбцы) (15-е месца ў Другой лізе 2019, спыненне існавання) ЮАС (Жыткавічы) (зняўся з Другой лігі 2019 па ходзін сезона і спыніў існаванне)

Перайменаванні клубаў «ДЮСШ-3-Стэнлес» змяніў назву на «Стэнлес»

Клубы-ўдзельнікі

КлубМесца ў сезоне 2019ГорадСтадыёнУмяшчальнасць Асіповічы 8 Асіповічы «Юнацтва» 2500 Астравец - Астравец Гарадскі 1006 Баранавічы 15 у Першай лізе Баранавічы «Лакаматыў » 3749 БДУ - Мінск РЦАР-БДУ 1500 Вікторыя 11 Мар’іна Горка Гарадскі 2000 Горкі 12 Горкі «Спутнік» 1512 Дняпро (Магілёў) 14 у Вышэйшай лізе Магілёў «Спартак» 7350 Дняпро (Рагачоў) - Рагачоў ДЮСШ-1 7000 Дынама-Брэст-1960 - Маларыта Гарадскі 2000 Жлобін - Жлобін «Лакаматыў» 2400 Івацэвічы 5 Івацэвічы Кляноўка-Арэна 1052 Кронан - Стоўбцы «Юнацтва» 650 Маладзечна 3 Маладзечна Гарадскі 4800 Меліяратар - Жыткавічы Гарадскі 700 Паперпрам - Гомель СДЮШАР-8 1500 Першы Рэгіён - Кавярдзякі ЦАР, Брэст Полацк-2019 - Полацк «Спартак» 5000 СМІаўтатранс 9 Смалявіцкі раён ФАК 400 Стэнлес 6 Пінск Акадэмія футбола 500 Чайка - Зэльва «Колас» 700 Шахцёр - Петрыкаў «Прыпяць» 800 Энергетык-БДАТУ 13 Мінск БДАТУ 781

Першы этап Група A (дывізіён Э. Малафеева)

Вынікі матчаў

Група B (дывізіён С. Алейнікава)

Вынікі матчаў

Фінальны этап

Вынікі матчаў

Пераходныя матчы Па выніках сезона клуб «Маладзечна», які заняў трэцяе месца ў Другой лізе, атрымаў права на пераходныя матчы за месца ў Першай лізе супраць светлагорскага «Хіміка» (апошняе, 14-е, месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Хімік» захаваў месца ў Першай лізе на наступны год.

Першы матч

Матч у адказ

Стыкавыя матчы за 7—22 месцы Першыя матчы прайшлі 17 кастрычніка, матчы ў адказ — 24 і 25 кастрычніка 2020 года. ВынікПершы матчМатч у адказ За 7 месца Дынама-Брэст-1960 (Маларыта) 7:2 Горкі 6:0 1:2 За 9 месца Вікторыя (Мар’іна Горка) 4:12 Астравец 4:7 0:5 За 11 месца Меліяратар (Жыткавічы) 3:5 Дняпро (Рагачоў) 2:2 1:3 За 13 месца Івацэвічы 9:8 СМІаўтатранс 6:4 3:4 За 15 месца БДУ 3:2 Паперпрам (Гомель) 2:1 1:1 За 17 месца Першы Рэгіён (Кавярдзякі) 0:61 Полацк-2019 0:3 0:3 За 19 месца Кронан (Стоўбцы) 4:3 Энергетык-БДАТУ (Мінск) 3:1 1:2 За 21 месца Чайка (Зэльва) 5:3 Жлобін 3:02 2:3 Заўвагі. 1. Каманда «Першы Рэгіён», якая знялася з турніру ў канцы першага этапу, аўтаматычна атрымала два тэхнічныя паражэнні (3:0) ад «Полацка-2019», які такім чынам атрымаў выніковае 17-е месца. 2. У першым матчы «Чайка» — «Жлобін» гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (3:0) у сувязі з няяўкай.

Статыстыка ігракоў Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Кірыл СідарэнкаДняпро Магілёў402 Аляксей ХадневічШахцёр313 Аляксандр МінкоСМІаўтатранс24- Дзмітрый ХлебасолаўБаранавічы245 Красімір КапаўДняпро Магілёў21- Віталь РушніцкіСтэнлес217 Павел ПампухаДынама-Брэст-1960198 Віктар ЗавадзічБДУ179 Сяргей ГалоўчыкДынама-Брэст-196015- Аляксандр ЕмяльянаўАсіповічы15

Крыніца: Football.By

Спасылкі

2020 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у футболе