Акця́брскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Селішча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Акцябр. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Цалевічы. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску СелішчаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Беліцкага (аграгарадок Акцябр, вёскі Еўлічы, Машчыцы і Цалевічы), Знаменскага (вёска Селішча) і Сяражскага (вёска Бязвехавічы, пасёлкі Бязверхавічы, Рэтаўшчына) сельсаветаўРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1736 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 94,2 % — беларусы, 4,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе