Шчэбра С. 86. () — вёска ў Польшчы, за 6 км на поўнач ад Аўгустова і за 88 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Блізне. Уваходзіць у склад Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства, частка гміны Навінка.
Гісторыя
Ранняя гісторыя Мястэчка ўтварылася да 1783 года і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шчэбра апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні Царства Польскага.
На 1827 год у Шчэбры было 18 будынкаў.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Шчэбра апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Шчэбра знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах яна ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 123 чал.Chlebowski B. Szczebra // S. 826. XXI стагоддзе: 2011 год — 641 чал.
Славутасці
Страчаная спадчына Касцёл Святога Юзафа (XVIII ст.)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі