Філі́пава С. 239. С. 86. або Філі́паў () — вёска ў Польшчы, за 24 км на паўночны захад ад Сувалкаў і за 124 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Філіпаў.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Філіпава ўтварылася паміж 1562 і 1568Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 103. гадамі ў выніку злучэння вёсак Шэмбелева і Даўспуды. Гэтыя вёскі былі заснаваны ў пачатку XVI стагоддзя літоўскімі баярамі братамі Шэмбелямі, якія атрымалі гэтыя землі ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў 1513 годзеWiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 92.. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. Напісанне старабеларускай мовай: Филипово.
8 верасня 1570 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Філіпаву магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чорны рак С. 248.. Адначасова з гербам мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвы торг і 3 кірмашы штогод. Апроч таго, тут быў заснаваны парафіяльны касцёл. У 1574 годзе Філіпаўскае староства было перададзена ў пажыццёвае валоданне Аляксандру Гваньіні, аўтару Хронікі Еўрапейскай Сарматыі. Каля 1585 года ў Філіпаве пачаў дзейнічаць пратэстанцкі збор. У 1608 годзе ў горадзе нарадзіўся арыянскі тэолаг Андрэй Віславаты.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Філіпаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год у горадзе было 323 будынкі, на 1861 год — 291.
У 1870 годзе Філіпаў быў пазбаўлены статуса горада.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Філіпаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Філіпаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 2326 чал.; 1861 год — 2551 чал.Chlebowski B. Filipów // S. 388. XXI стагоддзе: 2013 год — 2113 чал.
Славутасці
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XVI—XIX стагоддзі) Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, іўдзейскія
Страчаная спадчына Збор евангелісцкі
Крыніцы
Літаратура
Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok; Warszawa: Białostockie Towarzystwo Naukowe; Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1965. — 681 s.
Спасылкі