Валасаткаўская капліца — драўляная каталіцкая капліца ва ўрочышчы Валасатка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, помнік народнай архітэктурна-скульптурнай творчасці.
Гісторыя Пабудавана ў 1848 годзе на ўскраіне колішняй вёскі Валасаткі, у полі пры дарозе на Докшыцы. Узведзена як абярэг ад эпідэміі халеры, аб чым сведчыць надпіс на шыльдзе над уваходам: «Zmiłuj się nad nami, Panie. Od nagłej nespodzewanej śmerci i gnewu Twego zachowaj nas. Ratuj [od] choroby cholery. 1848 R» ()Зьміцер Лупач. 166-гадовую каплічку і крыж даглядаюць людзі ў нежылой вёсцы на Докшыччыне. — Tut.by, 1 жніўня 2014 .
Нягледзячы на тое, што сама вёска была ліквідавана ў 2003 годзе, капліца дзейнічае. Яе даглядаюць мясцовыя жыхары. На другім баку колішняга паселішча таксама захаваўся каталіцкі крыж.
Архітэктура Уяўляе сабой невялікае шасціграннае ў плане збудаванне каркаснай канструкцыі з драўлянага бруса. Аснова капліцы — невысокі цокаль (зруб), пастаўлены на валунах. Нясучую канструкцыю складаюць шэсць кутніх брусоў, якія абапіраюцца на цокаль, а ўверсе злучаны гарызантальнымі бэлькамі. Паміж брусамі — сцены з гарызантальных дошак з нашчыльнікамі С. 102.
Пабудова завершана невысокім гонтавым шатром з макаўкай, які знутры абапіраецца на крыжавіну. У арыгінальным выглядзе дах завяршаўся разной вазай-кубкам С. 49. На адной з граняў капліцы размешчаны дзвярны праём, на дзвюх процілеглых — вузкія аконныя праёмы ўверсе на шырыню грані.
У інтэр’еры вылучаецца драўляная скульптура XVIII стагоддзя «Укрыжаванне з прадстаячымі», выкананая народнымі майстрамі. У цэнтры кампазіцыі — укрыжаваны Хрыстос, па баках ад яго Дзева Марыя і Іаан Прадцеча. Унутры капліцы змешчаны выявы як каталіцкіх, так і праваслаўных крыжоў.
Літаратура
Катэгорыя:1848 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Капліцы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Докшыцкага раёна