Аляксе́й Сямё́навіч Шаўро́ў (, в. Шабуні — , г. ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Віцебскі прамыслова-эканамічны тэхнікум (1924), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930), прамыслова-эканамічны факультэт.

У 1924—1926 старшыня Юравіцкага спажывецкага таварыства Полацкага раёна, з 1930—1934 інспектар ЦКК Наркамата РСІ БССР, пасля інструктар гандлёвага аддзела ЦК КП(б)Б, у 1937—1938 інструктар аддзела кадраў Мінскага гаркама партыі. У красавіку 1938 года быў прызначаны народным камісарам гандлю БССР, начальнік Галоўгандлю, у снежні 1940 года прызначаны намеснікам старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзела забеспячэння Беларускага штаба партызанскага руху, пасля вайны намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, начальнік Белглаўрыбпрама, першы намеснік міністра прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР, міністр прамысловасці харчовых тавараў БССР, міністр гандлю БССР, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

Член ЦК КПБ (1949—1952, 1960—1971), кандыдат у члены ЦК КПБ (1949—1952, 1960—1971), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—7 скліканняў.

Узнагароды Два ордэны Леніна, Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Ордэн Чырвонай Зоркі, Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга шматлікія медалі

Ушанаванне памяці Імем А. С. Шаўрова названа вуліца ў Віцебску.

Літаратура

Спасылкі Как закалялась жизнь Алексея Шаврова

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Міністры гандлю БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Народныя камісары гандлю БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання‎ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання‎ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання‎ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання‎ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання‎ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання‎ Катэгорыя:Члены КПСС