Мемарыяльная дошка Францыску Скарыну — мемарыяльная дошка ў Празе (Чэхія). Прысвечаная беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, які выдаў у Празе свой беларускі пераклад Бібліі.
Аўтар мемарыяльнай дошкі беларускі скульптар Алесь Дранец. Устаноўлена ў 1996 годзе на ўсходняй сцяне Клеменцінума, былога езуіцкага калегіума, у Галоўным дворыку Чэшскай Нацыянальнай бібліятэкі, якая цяпер займае будынак. Гэтае месца непасрэднай сувязі з пражскай друкарняй Скарыны не мае.
Апісанне
Францыск Скарына паказаны седзячы з Бібліяй у руках. На яе развароце тэкст, які сустракаецца ў кнігах Скарыны: «Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Заслугі друкара ўвекавечаны надпісамі на беларускай і чэшскай мовахУвекавечанне памяці Скарыны ў Чэхіі / Ілья Лямешкін:
Гл. таксама Помнік Францыску Скарыну ў Празе
Спасылкі
Катэгорыя:Францыск Скарына Катэгорыя:Помнікі Прагі Катэгорыя:Мемарыяльныя дошкі Катэгорыя:Старэ-Места Катэгорыя:Творы Алеся Дранца Катэгорыя:1996 год у Чэхіі