Мікала́й Аляксе́евіч Сташанко́ў (нар. , в. Драгелі Смаленскай вобласці) — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1980—1981).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1957), Акадэмію народнай гаспадаркі (1980).

Працаваў на розных пасадах у гандлёвых арганізацыях і дзяржустановах Віцебска. З 1969 года ў ЦК КПБ намеснік, а з 1971 загадчык аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання, у 1980—1981 займаў пасаду міністра гандлю БССР, пасля быў прызначаны намеснікам Міністра гандлю СССР, у 1983—1984 гадах з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР. У 1984—1988 працаваў намеснікам загадчыка, затым загадчыкам аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання ЦК КПСС. На пенсіі з 1994 года.

Кандыдат у члены ЦК КПБ і ЦК КПСС (1986—1990).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8—9 скліканняў.

Узнагароды два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Ордэн Дружбы народаў (1985), медалі

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры гандлю БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС