Ярэ́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ярэва.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Свілельскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Свілелі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ЯрэваРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 20 лістапада 1970 года сельсавет перайменаваны ў Ярэўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 32 населеныя пункты. 23 снежня 2011 года скасавана вёска НевярышкіРешение Поставского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 92 Об упразднении сельского населенного пункта Поставского района, 25 сакавіка 2022 года — вёска Новы ДворРешение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района. 21 чэрвеня 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курапольскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 21 июня 2023 г. № 402 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Поставского района Витебской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1091 чалавек, з іх 80,5 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 7,1 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 991 чалавек.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадок Хацілы, вёскі Азёркі, Вілейты, Волахі, Волься Вялікая, Дукі, Заброддзе, Задзеўе, Курты, Ліцвінкі, Мажэйкі, Мольдзевічы, Муляры Лясныя, Норкавічы, Родзі, Свілэлі, Сіўцы, Цаліно, Чыгуначная Казарма, Ярэва і хутар Загатскот.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2023 годзе