Аляксандр Канстанцінавіч Шабалін (нар. , с. Тогул, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інстытут імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Архітэктура». Працаваў у Кемераве, з 1970 года — галоўны архітэктар праектных майстэрняў у «Грамадзянпраекце», «Гомельпрамбудзе», з 1974 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельскіх комплексных майстэрнях «Белдзіпрагандлю».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць Асноўныя працы: мікрараёны № 21, 22 у Кемераве (1968—1970), сталовая завода «Электраапаратура» (1976), гандлёвыя цэнтры «Гомсельмаша» (1979), завода «Цэнтраліт» (1982), у мікрараёне № 35 (1985) у Гомелі, рэстаран у Ельску Гомельскай вобласці (1980).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Ельска