«Маска» () — кінакамедыя 1994 года, знятая паводле аднайменнай серыі коміксаў выдавецтва Dark Horse. У фільме здымаліся Джым Керы, Пітэр Грын, Эмі Ясбек і Пітэр Рыгерт; таксама фільм з’яўляецца дэбютным для Камеран Дыяс. Сюжэт фільма распавядае пра Стэнлі Іпкіса, банкаўскага клерка і няўдачніка, які знаходзіць чароўны маску, з дапамогай якой ператвараецца ў зялёнатварага супергероя.

Здымкі пачаліся 30 жніўня 1993 года і завяршыліся ў кастрычніку таго ж года. Фільм быў выпушчаны ў пракат 29 ліпеня 1994 года кампаніяй «New Line Cinema», атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і стаў камерцыйна паспяховым, сабраўшы 351,6 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 23 мільёны долараў. Фільм зарэкамендаваў Джыма Керы як аднаго з лепшых камедыйных акцёраў 1990-х і прынёс вядомасць пачаткоўкі акторцы Камеран Дыяс. Керы быў намінаваны на «Залаты глобус». За візуальныя эфекты фільм намінаваўся на прэмію «Оскар», але прайграў карціне «Форэст Гамп». Здымкі праходзілі ў Лос-Анджэлесе.