Асаіб Ахль аль-Хак ( — «Ліга праведнікаў») — шыіцкая ісламісцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае ў Іраку і Сірыі. Мае праіранскую накіраванасць і была пад заступніцтвам іранскага генерала, камандуючага спецпадраздзяленнем «Кудс» Касема Сулеймані.
Групоўка цесна звязаная з ліванскай партыяй Хезбала і ў сваёй ідэалогіі спасылаецца на Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. Да 2007 года аб «Асаіб Ахль аль-Хак» ведалі нямногія, а дэбют фарміравання ў якасці ўдарнай сілы генерала Сулеймані прыйшоўся на студзень 2007 года, калі яны напалі на амерыканскі ваенны аванпост у святым шыіцкім горадзе Кербела. Праз некалькі месяцаў лідар групоўкі Каіса Хазалі, яго брат Лаіс Хазалі і высокапастаўлены член Хезбалы Алі Муса ад-Дадкук былі захоплены SAS блізу Басры. Пасля гэтага былі прыняты меры па легітымізацыі арганізацыі.
У маі 2007 года «Асаіб Ахль аль-Хак» захапіла брытанскага ІТ-кансультанта Піцера Мура і чацвёра яго целаахоўнікаў ва ўсходнім Багдадзе. Пітэр Мур быў вызвалены пасля таго, як браты Хазалі былі выпушчаны з амерыканскіх турмаў у ІракуControlled by Iran, the deadly militia recruiting Iraq's men to die in Syria, Martin Chulov, The Guardian, 12 марта 2014.
Спасылкі Афіцыйны сайт Counter Extremism Project profile
Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Іракскія паўстанцы