Алег Фадзеевіч Ярашэвіч (нар. , г. Гродна)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1990 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі В. І. Анікін, А. Б. Марозава, В. І. Сысоева). З 1990 года працуе ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2003 года.

Творчасць Асноўныя працы: фізкультурна-аздараўленчы корпус у аздараўленчым цэнтры Нацыянальнага Банка РБ у заказніку «Азёры» Гродзенскага раёна, (2002—2004, будаўніцтва ў 2004—2005; сааўтар І. А. Абухаў); рэканструкцыя фізкультурна-аздараўленчага корпуса ў г. Гродна (2003—2004, будаўніцтва ў 2003—2004); паліклініка на 400 наведванняў у змену па вул. Ліможа ў г. Гродна (2004—2005, будаўніцтва 2005—2008).

Узнагароды Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999). Узнагароджаны Дыпломам за лепшую працу ў галіне тэрытарыяльнага развіцця горадабудаўніцтва і архітэктуры за праект «Комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка»; Дыпломам БСА ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» ў складзе аўтарскага калектыва за рэалізаваны праекта «Аздараўленчы цэнтр Нацыянальнага банка РБ у заказніку „Азёры“ Гродзенскага раёна».

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна