Рэс Мікітавіч Алімаў (, Жытомір, УССР — ) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1971).

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1955 годзе Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Працаваў у Белпрампраекце, Белдзіпрасельпраекце, з 1960 па 1970 г. — галоўным канструктарам праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР, з 1970 па 1984 г. — старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчык аддзела БелНДІдзіпрасельбуда.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года, член Саюза журналістаў з 1962 года. Член КПСС з 1962 года.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 185-кватэрны жылы дом на пл. Я. Коласа ў Мінску (1956), тыпавыя праекты крамы са сталовай, дома прыезджых з камбінатам бытавога абслугоўвання і чайнай (1971), лазні-пральні (1972), Дома навукі і тэхнікі для раённых цэнтраў БССР (1973), буйнапанэльны жылы дом у Слуцку (1980).

Аўтар навуковых прац па сельскай архітэктуры жылля, у т.л. манаграфіі «Архітэктура новага беларускага сяла» (1979, Мінск, з У. Э. Сакалоўскім).

Біяграфічныя дакументы (аўтабіяграфіі, граматы, характарыстыкі ды інш.), дакументы дзейнасці (артыкулы, аўтарэферат) і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкайВольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с..

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР