Віктар Паўлавіч Андаралаў (нар. , Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1976 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў архітэктарам Расонскага раёна, старшым архітэктарам, кіраўніком сектара ў Віцебскграмадзянпраекце, з 1981 года — начальнік архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Віцебскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Віцебска.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў Віцебску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб трэста «Полацксельбуд», прыбудова да будынка гаркама КПБ (1980) у Полацку, грамадска-гандлёвы цэнтр санаторыя «Вечалле» ва Ушачах (1981), жылы мікрараён Білева-1 (сааўтары Н. П. Жукоўская, Н. П. Пакоева), рэканструкцыя Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплекса (сааўтар А. А. Зафатаеў)Витебская областная организация БСА. Аўтар артыкулаў па пытаннях сельскай архітэктуры.
Сям’я Мае сына Адрыяна Віктаравіча Андаралава, які таксама працуе архітэктарам.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Віцебска Катэгорыя:Супрацоўнікі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Члены КПСС