Мова зу́ні (Саманазва: Shiwi'ma) — мова індзейскага народа зуні на паўднёвым захадзе ЗША. З'яўляецца ізаляванай. Колькасць носьбітаў (2015 г.) — 9620 чал.
Мова зуні распаўсюджана галоўным чынам у рэзервацыі зуні на тэрыторыі штата Нью-Мексіка. У мінулым была шырока прадстаўлена на ўсходзе і поўначы штата Арызона. Па сцверджанню даследчыкаў, магла вылучыцца з палеаіндзейскіх моў 6000 — 7000 гадоў таму. Сучасныя алфавіт на аснове лацінкі і арфаграфія распрацаваны ў другой палове XX ст.
У нашы дні мова зуні пераважае ў гутарковых зносінах паміж прадстаўнікамі гэтага народа, вывучаецца ў школе.
Спасылкі Zuni Language Zuni language, alphabet and pronunciation Zuni Indian Language (Shiwi, Ashiwi) ENGLISH - CIBOLA LANGUAGE DICTIONARY
Катэгорыя:Ізаляваныя мовы Катэгорыя:Мовы ЗША Катэгорыя:Індзейскія мовы