Вадалюб вялікі (Hydrophilus aterrimus) — буйны водны жук сямейства .

Апісанне Даўжыня цела 32—43 мм. Цела вугальна-чорнага ці зеленавата-чорнага колеру. Па баках брушка з рудымі плямкамі. Вусікі тоўстыя, булавападобныя, прымяняюцца для захопу паветра пры ўсплыванні. Заднія ногі плавальныя.

Лічынка конусападобнай формы, даўжыня цела 7—9 см.

Спосаб жыцця і харчаванне Насельнік стаячых вадаёмаў, зарослых воднай расліннасцю. Дарослыя жукі вядуць водны спосаб жыцця, але плаваюць не занадта добра, аддаючы перавагу поўзанню па водных раслінах. Для абароны ад ворагаў ўжываюць густую чорную вадкасць, якая выбрасваецца з брушка, і шыпенне.

Лічынкі таксама не любяць плаваць, у асноўным сядзяць на месцы або поўзаюць па дне.

Імага кормяцца лісцем водных раслін, а лічынкі ў асноўным дробнымі малюскамі.

Арэал Сустракаюцца ў Еўразіі аж да Далёкага Усходу.

Літаратура

Спасылкі

Водолюб Hydrophilus aterrimus (Eschscholtz, 1822) — сканографии О.Берлова

Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Вадалюбы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1822 годзе